Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Выслушать и помочь

14.07.2016
svz-300x200 Правядзенне прамых ліній і прыёмаў грамадзян прадстаўнікамі ўлады дае магчымасць з першых вуснаў даведацца пра праблемы, якія ўзнікаюць у людзей, і аператыўна рэагаваць на іх. Адны пытанні вырашаюцца адразу, іншыя — патрабуюць вывучэння і прыняцця ўзважанага рашэння. Усё робіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і адхіліцца ад яго нельга. На чарговы прыём да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча запісаліся шэсць чалавек. Спектр пытанняў быў даволі разнастайны. Некаторыя з іх датычыліся выдзялення, дарэння ці прыватызацыі жылля, межаў зямельнага ўчастка. Падчас прыёму таксама закрануты тэмы экалагічнай абстаноўкі і абследавання мнагадзетных сем’яў. Па большасці пытанняў дадзены канструктыўныя тлумачэнні, па некаторых Анатоль Ліневіч паабяцаў выехаць і вывучыць на месцы. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат па Капыльскай выбарчай акрузе № 66 Анатоль Бойка падчас прыёму выслухаў два звароты грамадзян. Прычым, першы — калектыўны, ад жыхароў дома № 1А па вул. Будаўнікоў у Капылі. Яны цікавіліся правядзеннем капітальнага рамонту дома і яго цеплавой рэабілітацыі. Па вырашэнні гэтага пытання Анатоль Сцяпанавіч будзе звяртацца ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншыя ведамствы. Адказ заяўнікам будзе дадзены пісьмова. Другое пытанне па няякасным рамонце тратуара каля дома па вул. Жылуновіча, 23 павінна быць вырашана ў бліжэйшы час. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей