Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Объявлен конкурс на лучшее ветеранское подворье среди жителей пенсионного возраста города Копыля и Копыльского района

11.07.2016
Крепская Як расказала старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, ён будзе праводзіцца з 11 ліпеня па 11 жніўня і стане добрым стымулам для актывізацыі работы па добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану асабістых падвор’яў. Прыняць удзел у конкурсе могуць людзі пенсійнага ўзросту, якія маюць прысядзібную гаспадарку, арганізаваную на высокім узроўні. Заяўкі прымаюцца да 20 ліпеня: ад сельскіх жыхароў — у сельвыканкамах, ад гараджан — па тэлефоне 55-0-83. Па выніках конкурсу кампетэнтным журы будуць вызначаны пераможцы (1, 2 і 3-е месцы) і прызёры ў 13 намінацыях. Рэдакцыя газеты «Слава працы» будзе сачыць за ходам спаборніцтва. І хутка чытачы раёнкі змогуць пазнаёміцца з гаспадарамі найбольш прывабных падвор’яў. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей