Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Цифры требуют достоверности

11.07.2016
На базе ААТ «Старыца-Агра» прайшоў семінар для галоўных бухгалтараў і эканамістаў сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны, а таксама кіраўнікоў гэтых службаў упраўленняў райсельгасхарчаў Мінскай вобласці. Правяла яго намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, якая курыруе пытанні эканомікі. IMG_3227 На нарадзе быў абмеркаваны стан спраў у бухгалтарскім уліку ў сельскагаспадарчай галіне. Вялікая ўвага нададзена пытанням аўтаматызацыі, якая яшчэ не ўсюды прымяняецца ў поўнай меры. Значная роля была адведзена змяненням у заканадаўстве, звязаным з дакументальным афармленнем прадаваемай прадукцыі, увядзенню электронных рахункаў-фактур, якія прыходзяць на змену спецыялізаваным таварна-транспартным накладным. На гэтым спынілася намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Мінскай вобласці Наталля Юхневіч. Пра дакладнасць справаздачных даных у бухгалтарскім уліку гаварыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення фінансаў і падаткаабкладання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Алена Клінцэвіч. IMG_3223 Пра перавагі і асноўныя прынцыпы работы праграмнага забеспячэння «Ніва» расказала начальнік аддзела ўкаранення аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствамі галаўнога інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Мінсельгасхарчу Ганна Даўнаровіч. Продаж і прыватызацыю жылля, пабудаванага ў сельгасарганізацыях, закранула ў сваім выступленні начальнік упраўлення рэфармавання дзяржаўнай уласнасці Мінсельгасхарчу Алена Цыкунова. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Людміла Ніжэвіч звярнула ўвагу на асноўныя мерапрыемствы па павышэнні эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці работы аграпрамысловага комплексу, якія адлюстраваны ў Дзяржаўнай праграме развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады. Як адзначыла Людміла Іванаўна, у цяперашняй пяцігодцы асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням тэхналагічнай дысцыпліны, рэалізацыі мерапрыемстваў па максімальнай акупнасці затрат, павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей