3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — стала па-сапраўднаму яскравым святам для Таццяны і Івана Сідарэнкаў з Капыля. Менавіта гэтай святочнай летняй раніцай у іх сям’і нарадзілася дачушачка, якую назвалі Настассяй.
[caption id="attachment_49730" align="aligncenter" width="580"]
Вікторыя Шостак і Марыя Сандрозд віншуюць Таццяну Сідарэнку[/caption]
Павіншаваць матулю ў акушэрскае аддзяленне Капыльскай ЦРБ прыйшлі старшыня РА РГА «Белая Русь» Марыя Сандрозд, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Шостак і галоўны спецыяліст райкама Настасся Гірко. Шчаслівай жанчыне і яе дачушцы ўручылі прыемныя падарункі і пажадалі моцнага здароўя і шчасця. Дарэчы, ужо на працягу сямі гадоў праходзіць акцыя, якая так і называецца «Белая Русь» — з любоўю да дзяцей». Падчас гэтай акцыі мамы, чые сыночкі або дачушкі з’явіліся на свет 3 ліпеня, атрымліваюць падарункі ад грамадскага аб’яднання «Белая Русь», а таксама іншых арганізацый.
У сям’і Сідарэнкаў гэта другое дзіця: дома разам з татам вяртання мамы і сястрычкі чакае пяцігадовы Дзімка. Дарэчы, тата Іван працуе ў Капыльскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, а Таццяна да таго часу, пакуль не пайшла ў сацыяльны водпуск па цяжарнасці і родах, з’яўлялася супрацоўніцай райветстанцыі.Шчасця табе, Настасся Іванаўна!
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара
Комментарии