Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Копыляне отметили День Независимости Республики Беларусь

06.07.2016
Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці адбыліся ва ўсіх буйных населеных пунктах Капыльскага раёна. IMG_8699 У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі. Тыя, якія з’яўляюцца пунктам адліку ў яго гісторыі, выклікаюць найвышэйшы духоўны пад’ём і яднанне ўсіх грамадзян. У беларускім календары такой датай стала 3 ліпеня 1944 года. Дзень вызвалення ад фашысцкіх акупантаў, які мы адзначаем як галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Свята, у якім пераплецены сапраўды святыя паняцці — Вызваленне, Перамога і Незалежнасць. Для нас, беларусаў, 3 ліпеня — гэта дзень, які аб’ядноўвае ўсіх нас, з’яўляецца сімвалам сувязі часоў.    IMG_8757   Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-й гадавіне з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Яна павіншавала са святам і выказала пажаданні ўсіх даброт. [caption id="attachment_49625" align="aligncenter" width="580"]IMG_9111 У абноўленай зоне адпачынку[/caption] Віншаванні са святам таксама выказала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алена Помазава. [caption id="attachment_49624" align="aligncenter" width="580"]На сцэне юныя танцоры На сцэне юныя танцоры[/caption] Пра значнасць свята гаварылі ў сваіх выступленнях прадстаўнік моладзі, намеснік дырэктара ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Таццяна Радкевіч і намеснік начальніка адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Анатоль Берднік. [caption id="attachment_49623" align="aligncenter" width="580"]На падвор’і ААТ «Семежава» На падвор’і ААТ «Семежава»[/caption] Пасля ўрачыстага мітынгу да помніка воінам-вызваліцелям былі ўскладзены кветкі і вянкі. [caption id="attachment_49622" align="aligncenter" width="580"]Выступаюць «Капыльскія дудары» Выступаюць «Капыльскія дудары»[/caption] Святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, дзе можна было прыняць удзел у разнастайных спаборніцтвах і турнірах. [caption id="attachment_49621" align="aligncenter" width="580"]Музейны ўрок Музейны ўрок[/caption] Гасцінна сустракала капылян і гасцей горада і абноўленая зона адпачынку. Тут былі прадстаўлены выставы падвор’яў сельгаспрадпрыемстваў, вырабаў майстроў народнай творчасці, працавалі дзіцячыя тэматычныя пляцоўкі, свае ўменні дэманстравалі і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Для ўсіх прысутных была прапанавана канцэртная праграма «Беларусь мая сінявокая». Нягледзячы на спякотнае надвор’е, людзей сабралася даволі шмат. [caption id="attachment_49626" align="aligncenter" width="580"]Маладзёжны флэшмоб Маладзёжны флэшмоб[/caption] [caption id="attachment_49627" align="aligncenter" width="400"]Святочны феерверк Святочны феерверк[/caption] Дождж, які прайшоў увечары, не перашкодзіў святочнаму эстраднаму канцэрту і танцавальнай дыска-праграме, а таксама і маладзёжнаму флэшмобу. Капыляне прынялі ўдзел і ў  рэспубліканскай акцыі «Спяваем гімн разам». Фінальным акордам свята стаў феерверк. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей