Пярвічка ТАА «ВоМагран» стала першай прафсаюзнай арганізацыяй у Капыльскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў, якая прадстаўляе малы бізнес. Яна была створана некалькі месяцаў таму і складаецца з 23 чалавек, а гэта ўвесь калектыў прыватнага прадпрыемства.
Пазнаёміцца з новымі членамі прафсаюза, урачыста павіншаваць і ўручыць падарунак у таварыства завіталі старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ілля Шацько і старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Лукашэвіч.
[caption id="attachment_49561" align="aligncenter" width="580"]

Падчас сустрэчы ў таварыстве[/caption]
— Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыняла рашэнне вылучыць з Мінскага гаркама галіновага прафсаюза асобную прафсаюзную арганізацыю, якая аб’ядноўвае пярвічкі вобласці, — расказаў Ілля Іванавіч. — У лютым адбылася I канферэнцыя абкама галіновага прафсаюза, дэлегаты якой прагаласавалі за стварэнне структуры. І ўжо ў сакавіку мы атрымалі пасведчанне аб рэгістрацыі і сфарміравалі штат з сямі чалавек.
Зараз у Мінскай вобласці 102 прафсаюзныя арганізацыі (капыльская — адна з першых папоўніла нашы рады), у якія ўваходзяць больш за 27 тысяч членаў прафсаюза. У асноўным гэта работнікі жыллёва-бытавога абслугоўвання, ёсць і супрацоўнікі прыватных прадпрыемстваў. На дадзены момант праводзіцца актыўная работа па стварэнні пярвічак менавіта ў прыватным сектары эканомікі.
— Вельмі прыемна, што калектыў ТАА «ВоМагран» і яго кіраўнік Сяргей Вайтовіч падтрымалі нашу прапанову стварыць прафсаюзную арганізацыю, — адзначыў Ілля Шацько. — Мы, у сваю чаргу, будзем аказваць прававую дапамогу членам прафсаюза, кваліфікаваную дапамогу па ахове працы. Асноўную ўвагу ўдзелім выязным прыёмам грамадзян. Плануем больш часта наведваць рэгіёны, каб сустракацца з радавымі членамі прафсаюза, вывучыць іх праблемы знутры і спрабаваць вырашыць.
Спадзяванні на цеснае супрацоўніцтва выказалі і работнікі прыватнага прадпрыемства.
— Думаем, што мы атрымаем надзейную падтрымку з боку і раённага, і абласнога прафсаюза, — гаворыць старшыня нядаўна створанай пярвічкі Юрый Волкаў. — Паколькі ў нас працуе пераважна моладзь, то, мяркуем, што наша жыццё стане больш насычаным рознымі мерапрыемствамі. Вось і сёння мы ўжо атрымалі прапанову прыняць удзел у некаторых спаборніцтвах.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии