Абкошванне на дадзены момант з’яўляецца адной з галоўных задач у плане навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў.
Паводле інфармацыі раённага Савета дэпутатаў, з пачатку года прыбрана і абкошана тэрыторыя каля 825 пустуючых дамоў, за першую дэкаду чэрвеня — больш чым 100. Найбольш актыўна гэты від работ праводзіцца на тэрыторыі Цімкавіцкага, Блеўчыцкага і Бучацінскага сельсаветаў. Шмат увагі надаецца і навядзенню парадку на вуліцах населеных пунктаў, на грамадзянскіх могілках: практычна ва ўсіх сельсаветах яны пастаянна падкошваюцца.
На кантролі знаходзіцца выкананне мерапрыемстваў па скарачэнні колькасці баршчэўніка Сасноўскага. Самыя большыя плошчы ён займае на тэрыторыі Блеўчыцкага, Грозаўскага і Цімкавіцкага сельсаветаў. Адпаведна, там ён у першую чаргу і знішчаецца. Такім чынам па раёне механічным спосабам баршчэўнік скошаны ўжо амаль на 16 га.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии