Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Копыльщину на Пятом Всебелорусском народном собрании представит и Александр Макарчук

19.06.2016
Лічаныя дні засталіся да пачатку Пятага Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе 22–23 чэрвеня. Рэгіёны накіроўваюць у Мінск лепшых з лепшых. Гэта людзі розных узростаў і прафесій, але іх аб’ядноўвае адно: жаданне зрабіць для Радзімы як мага больш, павысіць узровень дабрабыту жыхароў нашай краіны. У гэтай кагорце неабыякавых і дырэктар ААТ «Піянер-Агра», член Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, намеснік старшыні Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Макарчук, які ў 2015 годзе быў  узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». [caption id="attachment_49065" align="alignleft" width="140"]OLYMPUS DIGITAL CAMERA Аляксандр МAКАРЧУК[/caption] Аляксандр Рыгоравіч у 1990 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут, у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 1997 года ўзначальвае ААТ «Піянер-Агра». Ён зарэкамендаваў сябе добра падрыхтаваным, дасведчаным і адказным кіраўніком у галіне сельскай гаспадаркі, здольным у поўным аб’ёме, з высокім канчатковым вынікам выконваць пастаўленыя задачы. Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна па вытворчасці малака па выніках 2015 года гаспадарка заняла першае месца. Сярэдні надой ад фуражнай каровы склаў 6103 кг малака. Аляксандр Рыгоравіч арганізуе вытворча-гаспадарчую дзейнасць на аснове выкарыстання сучаснай тэхнікі і перадавых тэхналогій, прагрэсіўных формаў кіравання і арганізацыі працы. — Я нарадзіўся ў вёсцы і ўсё жыццё працую ў сельскай гаспадарцы, таму падчас народнага сходу буду звяртаць асаблівую ўвагу на далейшае развіццё аграпрамысловага комплексу, — адзначае Аляксандр Рыгоравіч. — Лічу, што ў сучасных эканамічных умовах без дзяржаўнай падтрымкі немагчымы мадэрнізацыя і далейшае развіццё сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, будаўніцтва жылля для замацавання кадраў на вёсцы. На маю думку, трэба перагледзець і цэнавую палітыку. Прыемна, што на народным вечы буду прадстаўляць не толькі Капыльшчыну, але і роднае сельгас-прадпрыемства. Гэта вялікая адказнасць, таму што пасля народнага сходу, падчас якога будзе канчаткова вызначаны курс сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, а значыць — і кожнага з нас, трэба будзе данесці яго вынікі да сваіх калег. Спадзяюся, што аграпрамысловы комплекс, як і ў мінулае пяцігоддзе, будзе займаць значнае месца ў народнай эканоміцы, а мы, вясковыя працаўнікі, са свайго боку будзем імкнуцца рабіць усё магчымае, каб расла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей