Час, калі буйную рагатую жывёлу пераводзяць на пашу, з’яўляецца самым прыдатным для таго, каб правесці рамонтныя работы на жывёлагадоўчых аб’ектах. Ёсць магчымасць зрабіць рэканструкцыю на фермах, навесці парадак на прыфермскіх тэрыторыях.
[caption id="attachment_48513" align="aligncenter" width="580"]

Ідзе ачыстка фермы ад старога абсталявання[/caption]
Стаіць такая задача і перад сельгаспрадпрыемствамі Капыльшчыны. Прынамсі, у КСУП «Доктаравічы», куды мы наведаліся напрыканцы мінулага тыдня, ішлі работы на МТФ «Цэнтр-2». Перш за ўсё стаіць задача навесці парадак з тыльнага боку фермы — куды звычайна стараюцца не прыводзіць наведвальнікаў. Рэдка якая гаспадарка можа пахваліцца тым, што ў яе няма праблем з гноясховішчамі. Не стала выключэннем і КСУП «Доктаравічы», за што мела заслужаныя нараканні. Цяпер арганікі там няма — яна была вывезена з дапамогай мехатрада з ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс». Наступная задача — падсыпаць і выраўнаваць тэрыторыю, а таксама зрабіць пляцоўкі для назапашвання арганічных угнаенняў. Над яе рэалізацыяй ужо працуе тэхніка з філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124». Гэта ж дарожна-будаўнічая арганізацыя ўзялася дапамагчы правесці рэканструкцыю выгульных двароў, якія размесцяцца ля жывёлагадоўчых памяшканняў для вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы. І ў цялятніках таксама кіпіць работа: выразаюць і выносяць старыя металічныя канструкцыі, рыхтуюць памяшканні пад рэканструкцыю (будзе арганізавана беспрывязнае ўтрыманне цялят).
[caption id="attachment_48512" align="aligncenter" width="580"]

На рэканструкцыі выгульных двароў працуе тэхніка ДРБУ № 124[/caption]
Дарэчы, як расказалі ў гаспадарцы, не засталіся па-за ўвагай і іншыя жывёлагадоўчыя фермы. Напрыклад, працуюць рабочыя брыгады на МТФ «Вуглы», дзе вядзецца рэканструкцыя выгульных двароў, а таксама на МТФ «Гарнастайлава» — ідзе разборка невыкарыстоўваемых памяшканняў, замена даху на тых, што эксплуатуюцца.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии