Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Важнейший форум пятилетки

25.05.2016
Алена Сяргееўна Роўбуць адна з дзевяці дэлегатаў, якім аказаны давер прадстаўляць Капыльшчыну на пятым Усебеларускім народным сходзе. Стабільна высокія вынікі паказваюць навучэнцы Капыльшчыны на розных этапах прадметных алімпіяд і на навукова-даследчых канферэнцыях. Напрыклад, тры дыпломы па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды — высокі вынік, дасягнуты сёлета школьнікамі і настаўнікамі Капыльшчыны. Двух з іх — Дыпломаў ІІІ ступені па геаграфіі — удастоены вучні гімназіі № 1 г. Капыля: сямікласнік Ягор Александровіч і адзінаццацікласнік Міхаіл Канановіч, дзякуючы сумеснай працы з настаўнікам геаграфіі Аленай Сяргееўнай Роўбуць. IMG_5918 Алена Сяргееўна — эрудзіраваны, ініцыятыўны, таленавіты педагог. На працягу дваццаці гадоў яе навучэнцы былі ўдзельнікамі, прызёрамі і пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд па геаграфіі. Яна — педагог-наватар. У працы выкарыстоўвае найноўшыя даследаванні педагагічнай навукі і практыкі. Пад яе кіраўніцтвам гімназісты ствараюць і рэалізуюць сацыякультурныя экалагічныя праекты, па выніках якіх праводзяцца дыспуты, ток-шоу, інфармацыйна-пазнавальныя праграмы. За вялікія дасягненні ў рабоце з адоранымі дзецьмі Алена Роўбуць узнагаро- джана граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У 2015 годзе за асаблівыя заслугі ў педагагічнай дзейнасці атрымала значок Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі». — Цяжка пераацаніць магчымасць мець дачыненне да прыняцця асноўных вектараў развіцця краіны. Я не ўтойваю свайго хвалявання, што ўпершыню прыму ўдзел у такім форуме. Гэта вялікая адказнасць і адначасова велізарны гонар, — дзеліцца Алена Роўбуць. — Практыка пацвярджае актуальнасць правядзення падобных сходаў. Лічу правільным, што раз у пяць гадоў дзяржава звяртаецца да грамадства для абмеркавання таго, як краіна будзе жыць далей. Знаёмячыся з матэрыяламі сродкаў масавай інфармацыі, разумееш, што будуць абмяркоўвацца важныя пытанні і прымацца адпаведныя рашэнні. У краіне павінна быць моцная эканоміка. Аднак моцную эканоміку цяжка ўявіць без высакакласных спецыялістаў, а сапраўдныя прафесіяналы нараджаюцца ўжо за школьнай партай. І я, як прадстаўнік сістэмы адукацыі, лічу, што асаблівай увагі патрабуе пытанне павышэння якасці адукацыі і прафарыентацыі навучэнцаў. Таксама разлічваю на тое, што на сходзе пачую і пра перспектывы, якія дазволяць павысіць дабрабыт і якасць жыцця людзей, асабліва ў такіх маланаселеных гарадах, як наш Капыль. Шчыра кажучы, ад важнейшага форуму пяцігодкі чакаем вельмі шмат. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей