Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

19-21 мая в г. Несвиже проходит ХХI праздник искусств «Музы Несвижа-2016»

19.05.2016
несвиж Яно традыцыйна ладзіцца Мінскім абласным выканаўчым камітэтам, Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам і   Заслужаным калектывам «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». У праграме свята спектакль Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і адпачынку «Как скажешь, дорогая», канцэрт «Шэдэўры беларускай музыкі для духавых інструментаў» у выкананні ансамбляў флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў,  гала-канцэрт беларускай музыкі «Беларускія віртуозы ў творчым руху», святочны канцэрт эстраднай песні і музыкі «Узгадваем любыя матывы» Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Упершыню ў Нясвіжскім касцёле адбудзецца выступленне струннага аркестра і яго салістаў «Адвечная музыка пад купалам Нясвіжскай святыні», а ў тэатральнай зале Палацавага ансамбля г. Нясвіжа адбудзецца канцэрт камерных калектываў «У гонар нясвіжскага маэстра» (да 270-годдзя Яна Голанда і 265-годдзя Мацея Радзівіла). Наш кар.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей