Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

72

Состоялось торжественное открытие обновленного памятника мирным жителям деревни Роспы

18.05.2016
Урачыстае адкрыццё абноўленага помніка мірным жыхарам в. Роспы адбылося 7 мая 2016 года. На грамадзянскіх могілках в. Харытонаўка сабраліся ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі Слабада-Кучынскага сельвыканкама, палітычных партый і грамадскіх арганізацый, педагогі і навучэнцы ДУА «Слабадакучынская СШ», мясцовыя жыхары, госці з Мінска, Астраўца, Узды. Мітынг адкрыў намеснік старшыні рэспубліканскага Савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік В.С. Скрыннікаў: «Капыльшчына — край абаронцаў Айчыны і знакамітых людзей. Сучасная моладзь павінна ведаць: за мірнае неба над роднай краінай заплачана крывёю мільёнаў». Фото-1749 Аб’яўляецца хвіліна маўчання. На вачах старэйшага пакалення слёзы. Белае покрыва знята, помнік асвечаны настаяцелем Песачанскага храма Прасвятой Багародзіцы іерэем Віталем Станкевічам. Да металічнага крыжа з надпісам «Сожженным» і таблічкай з імёнамі загінуўшых кладуцца жывыя кветкі і вянкі ад родных, аднавяскоўцаў, школьнікаў.
«На тэрыторыі Капыльскага раёна прайшло каля 30 баёў, у якіх загінулі не толькі воіны Чырвонай Арміі і партызаны, але і мірныя жыхары».
«На тэрыторыі Капыльскага раёна прайшло каля 30 баёў, у якіх загінулі не толькі воіны Чырвонай Арміі і партызаны, але і мірныя жыхары. Ніколі не зарасце народная сцежка да помнікаў і абеліскаў!» — адзначыў старшыня Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА «ДТСААФ Рэспублікі Беларусь» Аляксандр Касінскі. Старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева расказала аб добраўпарадкаванні ваенных пахаванняў (усіх 45), падзякавала працоўным калектывам і асабліва Слабадакучынскай СШ за аказаную дапамогу. Да прысутных са словамі віншавання з Днём Перамогі і ўдзячнасці воінам, загінуўшым у барацьбе з фашызмам, ветэранам і працаўнікам тылу звярнуўся старшыня раённай арганізацыі аддзялення Камуністычнай партыі Рэспублікі Беларусь Іван Бобка. Аб лютаўскіх падзеях 1943 года  ўспамінаў Расціслаў Герт, старшыня ветэранскай арганізацыі г. Астраўца Гродзенскай вобласці, які нягледзячы на 86-гадовы ўзрост прыехаў на сустрэчу з землякамі. Ад імя навучэнцаў школы выступіла член БРСМ Крысціна Францкевіч (жыхарка в. Роспы). Словы глыбокай павагі і ўдзячнасці прагучалі ў адрас спонсараў праекта «Памяць»: ААТ «Старыца-Агра» і яе кіраўніка У.А. Рудакоўскага, Р.А. Герта,  А.В. Пратасевіча — ураджэнцаў в. Роспы. Затым члены клуба «Патрыёты Радзімы» Аліна Францкевіч, Ульяна Кунцэвіч, Таццяна Сенькевіч і Яна Коршук прачыталі верш Мікалая Майсюка «Ці можна забыць?». Пераймаючы эстафету памяці ад старэйшых пакаленняў, школьнікі далі абяцанне даглядаць магілу і заўсёды помніць аб подзвігу тых, хто не стаў на калені перад лютым ворагам. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей