Ніна Леанідаўна ўжо дваццаць гадоў працуе паштальёнам аддзялення паштовай сувязі «Навасёлкі». За ўвесь гэты час зарэкамендавала сябе дысцыплінаваным і старанным спецыялістам. Валодае добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сельсавета, карыстаецца аўтарытэтам сярод калег і мясцовых жыхароў.
[caption id="attachment_48905" align="alignleft" width="225"]
Нина Карпінская[/caption]
На працягу многіх гадоў своечасова і якасна ажыццяўляе дастаўку адрасатам паштовых адпраўленняў, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, тэлеграм, пенсій, дапамог і іншых выплат. Працягласць даставачнага ўчастка, які яна абслугоўвае, складае 14,4 кіламетра з агульнай колькасцю жыхароў 302 чалавекі, у тым ліку 123 пенсіянеры.
Ніна Карпінская вядзе мэта-накіраваную работу па арганізацыі падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі. Пры сярэднераённай насычанасці падпіскі на 1000 жыхароў 746 экзэмпляраў, насычанасць на яе даставачным участку складае 821 экзэмпляр. Удзельная вага асноўных рэспубліканскіх выданняў у агульным падпісным тыражы складае 22% пры сярэднераённым паказчыку 15%.
Па выніках спаборніцтваў спецыяліст неаднаразова прызнавалася лепшай па прафесіі. Узнагаро-джана Ганаровымі граматамі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» і Капыльскага раённага вузла паштовай сувязі.
— Безумоўна, на сходзе будуць вызначацца перспектывы развіцця нашай рэспублікі, якую хацелася б бачыць моцнай і квітнеючай. Як жыхара Беларусі мяне цікавяць розныя пытанні, што будуць вырашацца на форуме: стратэгія развіцця дзяржавы на наступныя пяць гадоў, пытанні эканомікі, аховы здароўя, адукацыі, — падкрэсліла Ніна Карпінская. — Быць удзельнікам такой важнай і знакавай для Беларусі падзеі — вялікі гонар. Усе мы едзем на сход з прадчуваннем яго маштабнасці. Упэўнена, што будзе выпрацавана дакладная канструктыўная праграма развіцця дзяржавы, у аснове якой будзе пастаўлена задача павышэння дабрабыту краіны і дабрабыту кожнага з нас. Хочацца бачыць больш пільную ўвагу з боку дзяржавы да сяла. Мы павінны больш клапаціцца пра беларускую вёску, каб яна расла і развівалася. Словам, народны сход дазволіць нам выкарыстаць канстытуцыйнае права ўдзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии