Home
Понедельник 23.06.2025 04:54

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

5 мая - День печати

05.05.2016
at596580965 Паважаныя ветэраны рэдакцыі раённай газеты “Слава працы”, былыя работнікі друкарні, пазаштатныя карэспандэнты, нашы адданыя чытачы! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём друку! Ужо 86 гадоў раёнка для большасці жыхароў Капыльшчыны застаецца самай запатрабаванай газетай, яна нясе свежыя навіны, з’яўляецца надзейнай крыніцай інфармацыі аб усім, што адбываецца ў раёне і краіне. Допісы нашых штатных і пазаштатных карэспандэнтаў, аздобленыя фотаілюстрацыямі, становяцца своеасаблівым летапісам роднага краю, расказам пра слынных людзей Капыльшчыны, якімі ганарыцца грамадства. Мы стараемся дастойна працягваць справу журналістаў-першапраходцаў, захоўваючы і памнажаючы лепшыя традыцыі беларускага друку ўвогуле і капыльскай раёнкі ў прыватнасці. Імкнёмся, каб журналісцкае слова служыла дабру і творчасці, а нашы публікацыі заўсёды знаходзілі жывы водгук у сэрцах чытачоў. Ад усёй душы жадаем усім вам творчай энергіі і новых ідэй. Удачы, здароўя, дабра і асабістага шчасця! Са святочнымі віншаваннямі — калектыў Рэдакцыі газеты “Слава працы”

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей