Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Накануне Пасхи в магазине «Кулинария» состоялась выставка-продажа кулинарных и кондитерских изделий

04.05.2016
Сапраўдны ажыятаж сярод пакупнікоў напярэдадні Велікодных святаў выклікала выстава-продаж кандытарскіх вырабаў ад майстроў нарыхтоўчага аб’екта кандытарскага цэха аграгарадка Цімкавічы і кулінарных — ад повараў кафэ «Беларусачка». — Калі ласка, дайце мне гэты пірог! — А мне вунь той, «двухпавярховы». — А якая начынка ў расцягаях і кулябяках? Дайце мне, калі ласка, гэтыя вырабы, — раз-пораз чулася ад пакупнікоў, якія завіталі па прыгожую смакату ў магазін «Кулінарыя». [caption id="attachment_48092" align="aligncenter" width="580"]DSCN0022 Загадчык вытворчасці па кандытарскіх цэхах райспажыўтаварыства Вікторыя Башко (справа) дапамагае зрабіць выбар[/caption] Пірагі, кулічы, кулябякі, расцягаі, блінчыкі з мясам і грыбамі, язык заліўны — усяго больш за 50 адзінак кандытарскіх і кулінарных вырабаў былі прадстаўлены на выставе. Каб стварыць смачныя і прыгожыя стравы, усю ноч шчыравалі майстры нарыхтоўчага аб’екта кандытарскага цэха аграгарадка Цімкавічы: майстар-кандытар Галіна Баравік, загадчык цэха Алена Баравік і кандытар Галіна Байчык, а таксама повар 6-га разраду кафэ «Беларусачка» Таццяна Чарнушэвіч. Ідэя дызайнерскага афармлення кандытарскіх вырабаў належыць Галіне Баравік. Кожны, хто купіў той ці іншы выраб, —упрыгожыў свой святочны стол па-сапраўднаму ярка і цудоўна. Я таксама набыла пірог у форме плеценага кошыка, які быў дэкарыраваны рознакаляровымі пірожнымі-яйкамі. Сюрпрызы пачаліся дома, калі сталі адрэзваць кавалачкі: унутры пірага, у белым салодкім крэме, месціліся кандытарскія грыбочкі і пернік. Асабліва задаволенымі засталіся дзеці. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей