Асноўнай задачай Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі з’яўляецца далейшае павышэнне статусу педагагічнага работніка, развіццё сацыяльнага партнёрства, стварэнне эфектыўнай прававой і эканамічнай абароны правоў і прафесійных інтарэсаў сваіх членаў.
Менавіта пра гэта гаварылася на ІІІ пленуме райкама падчас абмеркавання пытанняў аб удасканаленні работы па выкананні працоўнага заканадаўства ва ўстановах адукацыі ў ходзе рэалізацыі раённага Пагаднення паміж аддзелам адукацыі Капыльскага райвыканкама і раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на 2013-2016 год.
[caption id="attachment_47988" align="aligncenter" width="580"]
З дакладам выступае Л. М. Камёнка[/caption]
Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Людміла Камёнка, вырашэнне асноўнай задачы неабходна для прыцягнення ў галіну высокакваліфікаваных, таленавітых і творчых работнікаў, пошуку матываў застацца ў прафесіі для тых, хто ўжо стаў педагогам. Дасягненне гэтых мэт напрамую залежыць ад статусу педработніка, яго заработнай платы, адносін з боку грамадства да прафесіі, ад таго, наколькі свабодна можна рэалізаваць свой творчы патэнцыял і наколькі педагог абаронены ў прававым плане. Галіновы прафсаюз праяўляў і праяўляе прынцыповасць і настойлівасць ва ўсім, што звязана з абаронай правоў і законных інтарэсаў работнікаў устаноў адукацыі.
Дасягненне пастаўленых мэт напрамую залежыць ад статусу педработніка, яго заработнай платы, адносін з боку грамадства да прафесіі, ад таго, наколькі свабодна можна рэалізаваць свой творчы патэнцыял і наколькі педагог абаронены ў прававым плане.
Каля 11 пазіцый раённага Пагаднення паляпшаюць становішча работніка ў параўнанні з працоўным заканадаўствам. Гэта нормы аб аплаце экзаменацыйных сесій у рамках вучэбных праграм студэнтам-завочнікам; заключэнне кантрактаў з работнікамі пенсійнага ўзросту пры наяўнасці дзяцей-студэнтаў — на перыяд навучання; раздзяленне працоўнага водпуска на дзве і больш частак; тэрміны заключэння кантрактаў з рознымі катэгорыямі работнікаў; магчымасць пераводу на бестэрміновы працоўны дагавор пры добрасумленнай працы больш за пяць гадоў па кантракце; тэрміны і першачарговае права прадастаўлення працоўных водпускаў і многае іншае. Гэтыя пазіцыі знаходзяць сваё адлюстраванне і ў калектыўных дагаворах устаноў адукацыі.
Для таго, каб не толькі крочыць у нагу з часам, але і ліквідаваць некаторыя нюансы заканадаўства ў адносінах да розных катэгорый педработнікаў, штогод уносяцца змены і дапаўненні ў раённае Пагадненне.
На актуальных пытаннях сістэмы адукацыі спыніліся ў сваіх выступленнях начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Міхайлоўская, загадчыца аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Рыжанкова.
У абмеркаванні даклада таксама прынялі ўдзел дырэктар гімназіі № 1 г. Капыля Ірына Абас, старшыня прафкама Грозаўскай СШ Людміла Карусейчык.
Згодна з пастановай пленума будзе прадоўжана супрацоўніцтва выбарных прафсаюзных органаў з выканаўчым камітэтам, Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў па ўдасканаленні калектыўна-дагаворных адносін, павышэнні статусу педработнікаў і г.д.
На пленуме заключана Пагадненне паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама і Капыльскай раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на 2016-2019 год, якое падпісалі Людміла Камёнка і Алена Міхайлоўская. Пры падпісанні Пагаднення на новы перыяд было адзначана, што яно вызначае асноўныя напрамкі рэгулявання сацыяльна-працоўных адносін і ўстанаўлівае агульныя прынцыпы правядзення ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі, а таксама накіравана на сацыяльную падтрымку педагогаў і супрацоўнікаў галіны, і гэтае добрае партнёрства дае станоўчыя вынікі, якія адчувае кожны член прафесійнага саюза.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии