Традыцыйна да свята Першамая абноўлена раённая Дошка гонару ў цэнтры Капыля. Цяпер на яе занесены назвы лепшых калектываў і партрэты працаўнікоў, якія забяспечылі высокія вытворчыя паказчыкі ў працы па выніках работы за 2015 год.

Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў хадайніцтвы, прадастаўленыя прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі рэгіёну на сваіх кандыдатаў, і прыняў рашэнне аб занясенні на раённую Дошку гонару шасці лепшых калектываў і 26 добрасумленных працаўнікоў.
Нагадаем, што пачэснае месца на Дошцы гонару сярод калектываў занялі Капыльскі сельвыканкам, ААТ «Старыца-Агра» (па вытворчасці прадукцыі раслінаводства), ААТ «Піянер-Агра» (па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі), Семежаўская ўчастковая бальніца, СШ № 2 г. Капыля і калектыў КУП «Капыльская ЖКГ» (па фізічнай культуры і спорце).
Лепшыя па прафесіі прадстаўлены ў розных галінах. Усе, хто занесены на раённую Дошку гонару, узнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии