Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Продолжается гражданско-патриотическая акция «Здесь живет ветеран. Спасибо за Победу!»

22.04.2016
 У акцыі прынялі ўдзел актывісты клуба «Патрыёты Радзімы» ДУА «Слабадакучынская сярэдняя школа», члены ГА «Беларускі саюз афіцэраў», прадстаўнікі МНС і ААТ «Старыца-Агра».  Фото-1479 Памятная таблічка з выявай ордэна Айчыннай вайны І ступені ўстаноўлена ў вёсцы Астрэйкі на доме ветэрана Вячаслава Гапонава, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і вайны з Японіяй.  І гэта сімвалічна. Вячаслаў Пятровіч — кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені, апошні ветэран Слабада-Кучынскага сельсавета. Змагаўся з ворагам у скла- дзе партызанскага атрада імя Кутузава 2-й Мінскай брыгады (сувязны і разведчык), а затым у батальёне марской пяхоты (старшына), вызваляў г. Порт-Артур (Кітай) ад японскіх мілітарыстаў. Служыў мічманам на падводнай лодцы «Щука–125» на Далёкім Усходзе. — Дзякуй за захаванне ў памяці подзвігу народа.  Моладзь павінна ведаць, якой цаной заваяваны мір, — адзначыў падчас гутаркі ветэран вайны і працы. Непадкупная сціпласць пажылога мужчыны кранула ўдзельнікаў мерапрыемства. Са словамі ўдзячнасці ў адказ выступіла член БРСМ Наталля Леус: — Ваша жыццё — прыклад мужнасці, самаадданасці і высакароднасці для падрастаючага пакалення. Мы станем дастойнай зменай вам і будзем раўняцца  на герояў вайны. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей