Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

12

В Слободокучинской средней школе активно взялись за наведение порядка на закрепленных территориях

20.04.2016
Усе мерапрыемствы праходзяць у межах Года культуры. Педагогі і школьнікі прыклалі шмат намаганняў, каб тэрыторыя школы заблішчала чысцінёй: разрыхляюцца кветнікі, завозіцца і падсыпаецца ўрадлівая глеба, праводзіцца абрэзка і пабелка яблынь, сліў. Вучні сярэдніх класаў працавалі каля помнікаў воінам, партызанам і землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны (на здымку). Пяцікласнікі прыбралі зламаныя галіны дрэў на грамадзянскіх могілках, пазалеташнюю траву і лісце, падмялі дарожкі, падсыпалі свежы пясок на надмагільныя пліты. Фото-1246 Таксама прайшоў суботнік на палетках ААТ «Старыца-Агра». Настаўнікі, тэхнічны персанал, вучні старэйшых класаў сабралі камяні на плошчы 20 гектараў, тым самым падрыхтавалі глебу для пасеву элітнага ячменю. Акрамя таго, падчас акцыі «Тыдзень лесу–2016» была арганізавана пасадка лесу ў Старыцкім вопытна-вытворчым лясніцтве. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей