► Пяць гаспадарак Капыльшчыны распачалі сяўбу цукровых буракоў. Усяго вырошчваннем гэтай культуры будуць займацца 13 сельгаспрадпрыемстваў. Запланавана пасеяць 6150 га (з улікам плошчаў, якія ў арэнду ўзяў Слуцкі цукроварафінадны камбінат). Так, па стане на 12 красавіка на рахунку ААТ «Піянер-Агра» 120 га, «Старыца-Агра» — 50 га, «Ціміразеўскі» і КСУП «С «Лясное» — па 35 га, ААТ «Семежава» — 30 га.
[caption id="attachment_47632" align="alignleft" width="300"]

Сяўбу цукровых буракоў вядуць земляробы ААТ "Старыца-Агра"[/caption]
► Ідзе вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў, у якой задзейнічана 42 адзінкі тэхнікі. Вывезена пад яравую сяўбу 727 845 тон арганікі, унесена 48%, у тым ліку за апошні дзень — 8610 тон.
► Практычна завершана першая падкормка мінеральнымі азотнымі ўгнаеннямі азімых збожжавых культур, на 86% выканана заданне па падкормцы азімага рапсу, на 33,4% — шматгадовых траў, на 15% — палепшаных сенажацей і пашаў.
Комментарии