У працоўных калектывах Капыльшчыны прайшлі сходы па вылучэнні ўпаўнаважаных на раённы сход па выбарах удзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу.
Адпаведны Указ аб правядзенні Усебеларускага сходу падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. У ім прымуць удзел каля 2,5 тысячы чалавек, сярод якіх будуць і прадстаўнікі Капыльшчыны. Падчас сустрэчы плануецца даць ацэнку дзеянняў улады за мінулыя пяць гадоў і абмеркаваць праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016–2020 год.
Комментарии