Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

В Тимковичском сельсовете прошел фестиваль коллективов художественной самодеятельности

13.04.2016
Завяршыўся фестываль калектываў мастацкай самадзейнасці арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, якія размешчаны на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. Шосты год запар, пачынаючы з 2009 года, самадзейныя артысты маюць магчымасць прыняць удзел у канцэртах мастацкай самадзейнасці, паказаць сваё творчае майстэрства, а жыхары аграгарадка Цімкавічы — культурна адпачыць у зімовы час, паслухаць добрую песню ці жарт, паўдзельнічаць у конкурсах. Больш за дзесяць калектываў прадстаўляюць штогод сваю праграму. Не стаў выключэннем і 2016-ы. З улікам таго, што бягучы год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам культуры, на пасяджэнні сельвыканкама было прынята рашэнне сёлета ахапіць культурнай праграмай не толькі аграгарадок Цімкавічы, але і іншыя населеныя пункты сельсавета. Адкрыццё фестывалю адбылося 12 лютага 2016 года. Зачынальнікамі былі калектывы мастацкай самадзейнасці Цімкавіцкага вытворчага ўчастка ААТ «Клецкі камбікормавы завод», буракапункта, чыгункі з праграмай «Вясёлы час», прысвечанай Дню закаханых. З году ў год гэтыя мастацкія калектывы ўдасканальваюць сваё майстэрства, радуюць гледача мілагучнымі песнямі. А гучалі яны ў выкананні Валерыя Булата, Лэсі Чаркас, Алены Марук, вакальнай групы дзіцячага садка ў складзе Таццяны Ермалінскай, Алы Лебедзь, Марыны Пісарэнкі, Кацярыны Кушнер. Забаўныя сцэнкі выканалі Марына Баўтрук, Валянціна Логан, Валерый Чаркас і Валерый Булат. Затым эстафету прынялі калектывы мастацкай самадзейнасці Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў і ААТ «Капыльскае». З канцэртнай праграмай «Рэцэпт добрага настрою» гэтыя калектывы выступілі перад гледачамі 19 лютага. Ігрой на самых разнастайных музычных інструментах парадавалі ўдзельнікі дзіцячага інструментальнага ансамбля, гучалі і песні ў выкананні навучэнцаў і настаўнікаў школы мастацтваў. [caption id="attachment_47511" align="aligncenter" width="580"]Выступаюць музыканты з Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Выступаюць музыканты з Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў[/caption] Незабыўнай для цімкаўлян стала канцэртная праграма «Весеннее откровение» Цімкавіцкай участковай бальніцы, з якой калектыў выступіў 26 лютага. З нецярпеннем чакалі гледачы іх выступленне. Даспадобы прыйшліся цімкаўлянам спевы Марыны Холад, Алены Бенька, Таццяны Ціхончык, а сцэнкі ў выкананні Таццяны Назарчук, Ніны Лагавой і Таццяны Ціхончык узарвалі зал гарачымі апладысментамі і заваявалі сімпатыю гледачоў. Не пакінула нікога раўнадушным і праграма «Плесните колдовства», прысвечаная творчасці паэтэсы Ларысы Рубальскай, якую прадставілі на суд гледачам работнікі сельскай бібліятэкі Аксана Красіна і Вольга Радкевіч, а пастаянны наведвальнік бібліятэкі Дзмітрый Макарчук цудоўна выканаў свае музычныя нумары пад суправаджэнне гітары. Парадавалі гледачоў песнямі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс» Валянціна Радкевіч і Ала Дайнэка. Калектыў настаўнікаў ДУА «Цімкавіцкая сярэдняя школа імя К. Чорнага» 4 сакавіка павіншаваў сваёй праграмай, прысвечанай Дню жанчын, жыхароў в. Руднае. Песні ў выкананні вакальнай групы, Віталя Стрэлкіна, жарты і сцэнкі ў выкананні Алены і Галіны Стаднічэнка, Жаны Жукоўскай, Валерыя Лігера стварылі цудоўны настрой усім прысутным у зале. Шэраг абменных канцэртаў адбыўся 6 сакавіка. Са сваёй канцэртнай праграмай «Царыца муз і прыгажосці» калектыў мастацкай самадзейнасці Цімкавіцкага сельскага Дома культуры выступіў перад жыхарамі аграгарадка Браткава і в. Навасёлкі. На «біс» гучалі песні ў выкананні вакальнай групы, Дзяніса Сельвановіча, які выконваў песні з рэпертуару Стаса Міхайлава.  У гэты ж дзень самадзейныя артысты Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры з праграмай «И это время называется весна» выступалі перад цімкаўлянамі. А 7 сакавіка гэты ж калектыў парадаваў вяскоўцаў у в. Вялікая Раёўка. Жыхарам гэтых населеных пунктаў да сэрца прыйшліся песні ў выкананні вакальнай групы «Валошкі», а таксама мужчынскай часткі калектыву Аляксея Крывецкага, Уладзіміра Острыкава, Івана Віцебскага. А гумарыстычныя нумары ў выкананні Марыны Бурак падымалі настрой усіх гледачоў і суправаджаліся бурнымі апладысментамі. Заключным акордам музычнага фестывалю стаў канцэрт мастацкай самадзейнасці ДУА «Навасёлкаўскі ВПК д/с-БШ». Сваё майстэрства настаўнікі паказвалі жыхарам в. Навасёлкі 11 сакавіка. Гэта быў дэбют самадзейных артыстаў. І ён удаўся. Гэта было відаць па тым, як прымалі мілагучныя песні ў выкананні сямейнага дуэта Генадзя і Жаны Дарашэвіч, Жаны Дудар, вакальнай групы. На заключную песню на сцэну выйшаў увесь педагагічны калектыў. Так і трэба: настаўнік павінен не толькі вучыць дзяцей, але і несці добрае і вечнае ў народныя масы. Так было заўсёды, так павінна быць і цяпер. Фестываль завершаны, але мы не развітваемся, а гаворым да новых сустрэч. А Год культуры працягваецца, і мы чакаем новых культурных праграм. Алена ОСТРЫКАВА, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей