Прыём грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолем Бойкам у Бучацінскім сельвыканкаме прайшоў даволі ажыўлена.
[caption id="attachment_47532" align="alignleft" width="137"]
А.С.Бойко[/caption]
Хоць да парламентарыя звярнулася не так і шмат людзей, але пытанняў было зададзена нямала. Былі выказаны і прапановы.
Больш за ўсё вяскоўцаў хваляваў стан дарог. Напрыклад, Садавічы — Навасёлкі, пад’езд да Чырванаслабодскага вадасховішча, грэйдзіраванне вуліц у населеных пунктах і г.д. Выказана занепакоенасць адсутнасцю даху на аўтобусным прыпынку ў Гулевічах, тым, што несвоечасова прыбіраюцца спілаваныя галіны дрэў. Таксама звярталіся на прыём наконт атрымання крэдыта для будаўніцтва, па прыёмцы другаснай сыравіны, па павелічэнні пенсійнага ўзросту і іншых пытаннях. Усе яны ўзяты на кантроль.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии