На фінішы
Адкрытае акцыянернае таварыства «Піянер-Агра» першым у раёне правяло сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур на 430 гектарах. Набліжаюцца да фінішу адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Скабін» і «Семежава» — на іх рахунку па стане на 8 красавіка было, адпаведна, 91 і 84 працэнты засеяных плошчаў.
[caption id="attachment_47528" align="aligncenter" width="580"]

Сяргей Варэнік - адзін з лепшых механізатараў ААТ "Піянер-Агра"[/caption]
Закрыццё вільгаці
Гаспадаркі раёна вядуць закрыццё вільгаці. Гэтыя работы ўжо зроблены на плошчы амаль 20 тысяч гектараў. Лепшыя рэзультаты паказваюць ААТ «Прагрэс 2010» (100%), «Душава» (94%), «П-з Дусаеўшчына» (91%).
Падкормка азімых
Восем сельгаспрадпрыемстваў з дваццаці завяршылі першую падкормку азімых збожжавых культур. Усяго яна праведзена на плошчы 20 979 га, у тым ліку за апошні дзень — на 826 га. Унесена 1467 тон дзеючага рэчыва. Таксама арганізавана падкормка азімага рапсу (71%), шматгадовых траў (28%), палепшаных сенажацей і пашаў (11%).
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии