Паспяховае правядзенне ўсяго комплексу работ веснавой пасяўной і ўборачнай кампаній шмат у чым залежыць ад рэалізацыі наймальнікамі і работадаўцамі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, якія ўключаюць у сябе і мерапрыемствы па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы. Пры гэтым асаблівая ўвага павінна надавацца бяспецы працы на працоўных месцах і захаванню тэхналогіі вытворчасці работ.
Камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі ў г. Слуцку быў праведзены міжрэгіянальны семінар «Бяспечная праца — залог пасяўной і ўборачнай кампаній 2016 года». На ім разгледжаны пытанні захавання норм і правіл па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспекі ў сельскагаспадарчых арганізацыях. На гэтым семінары прысутнічалі і прадстаўнікі Капыльшчыны: галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, які курыруе пытанні аховы працы, тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі Уладзімір Коваль, вядучы спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Уэльскі, а таксама намеснікі кіраўнікоў, інжынеры па ахове працы сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии