Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Мостик, о котором забыли...

01.04.2016
Адна справа, калі ты жывеш у цэнтры горада: спусціўся з горкі — і на прыродзе. А калі твая кватэра знаходзіцца ў так званым прамраёне? Тут узнікаюць пэўныя цяжкасці. У свой час гэту акалічнасць улічылі, калі вырашылі пабудаваць масток праз рачулку, што ўпадае ў возера. Сапраўды, вельмі зручна! Прайшоў па сцяжынцы паўз агароджу сённяшняга КУП «Капыльскі РБУ» (былая ПМК-194), перасёк «водную артэрыю» і ты — у зоне адпачынку. «Чаму ж мы зараз не можам скарыстаць такую магчымасць і літаральна за дзесяць хвілін апынуцца на лоне прыроды? — з такім пытаннем звярнуўся ў рэдакцыю «СП» адзін з жыхароў нашага горада, які назваў сябе Аляксандрам. — Каб дабрацца да зоны адпачынку, нам трэба ісці або ехаць амаль праз увесь горад. Мы з жонкай і дзіцем паспрабавалі неяк перайсці праз рачулку па знаёмым мастку, але не адважыліся. Там жа дошак няма!!!» IMG_1408 Карэспандэнт выехаў на месца і на свае вочы змог ацаніць стан мастка. Сапраўды, там не хапае ледзь не палову дошак. А для таго, каб спусціцца да рачулкі, без гумавых ботаў не абыдзешся. Добра, што дарослыя людзі вырашылі не рызыкаваць і вярнуліся назад. А калі б на іх месцы апынуліся дзеці?! Хто ведае, якія фантазіі ўзніклі б у галовах юных гарэз? І не факт, што ніхто не спрабаваў ужо ўявіць сябе так званым першапраходцам. І яшчэ адзін папрок хацелася б выказаць. Ён у адрас КУП «Капыльскі РБУ», якое, напэўна, павінна наводзіць парадак не толькі ля агароджы, што выходзіць на вуліцу горада, але і па ўсім перыметры. Пакуль жа там, хутчэй за ўсё, суботнік не праводзілі. Думаецца, што ўзнятая праблема заслугоўвае ўвагі тых асоб, ад якіх залежыць яе вырашэнне. І тут размова ідзе не столькі аб зручнасці, колькі пра бяспеку. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей