Лідзіруе на сяўбе яравых культур
Васіль Іванавіч ЧАБАТАРОЎ — механізатар ААТ «Старыца-Агра», які па стане
на 5 красавіка 2016 года на трактары «Беларус-3522» з пасяўным агрэгатам HORSCH засеяў 312 га, або 39% да задання.

На перадпасяўной падрыхтоўцы глебы вызначыліся механізатары
Васіль Іскакавіч МУРАТАЎ з ААТ «Старыца-Агра», які пры дапамозе трактара «Беларус-3522» і культыватара КШП-8 апрацаваў 314 га (29%), і
Аляксандр Уладзіміравіч ДУШЭЎСКІ з КСУП «С «Лясное», які на трактары «Беларус-1523» з культыватарам КШП-6 падрыхтаваў 287 га (53%).
Добрыя вынікі на пагрузцы арганічных угнаенняў паказвае
Уладзімір Уладзіміравіч ВАСІЛЕЎСКІ — механізатар ААТ «Старыца-Агра». На названую дату ён на ТО-352С пагрузіў 12 304 тоны арганікі.
Старанна працуюць на падкормцы азімых, сенажацей і пашаў механізатары
Аляксандр Іванавіч ФЯТКЕВІЧ з ААТ «Старыца-Агра», які на МТЗ-82 з раскідвальнікам «Тарнада» падкарміў 1325 га, і
Васіль Уладзіміравіч ЦІТКА з РСУП «Бабоўня», які на трактары «Беларус-1523» з раскідвальнікам «Sulky» унёс угнаенні на плошчы 1321 га.
Комментарии